Таварыства абароны жывёл "Эгіда" просіць пра дапамогу

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшыню "Эгіды" Наталлю Бялянаву. З-за пазык таварыства вымушанае часова прыпыніць выдачу людзям, якія забіраюць бяздомных жывёл, талонаў на іх бясплатнае лячэнне і стэрылізацыю.

Матэрыяльнае становішча "Эгіды" стала пагаршацца ў 2011 годзе пасля дэвальвацыі. Арганізацыя існуе за кошт унёскаў і ахвяраванняў яе сяброў, а таксама грамадзян і арганізацый, неабыякавых да праблем бяздомных жывёл. Гэтыя ўнёскі робяцца ў рублях, і іх памер амаль не павялічваўся, нягледзячы на дэвальвацыю. У той жа час кошты на корм для жывёлаў і ветэрынарныя паслугі выраслі значна.

У цяжкой фінансавай сітуацыі таварыства "Эгіда" просіць пра дапамогу ўсіх неабыякавых грамадзян. Грашовыя ахвяраванні можна пералічваць на разліковы рахунак арганізацыі, указаны на афіцыйным сайце "Эгіды".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі