“Транснафта” хоча скарэктаваць пагадненні з Беларуссю

Пра гэта ў інтэрв’ю карпаратыўнаму часопісу “Трубопроводный транспорт нефти” заявіў віцэ-прэзідэнт расійскай трубаправоднай манаполіі Ігар Кацал, перадае Interfax.by.

Ён адзначыў, што пастаўляючы на тэрыторыю Беларусі нафту, кампанія губляе тарыфную выручку, бо транспартаваць туды сыравіну танней, чым у парты. Апроч таго, пры пастаўках нафты ў Беларусь дзяржава губляе мыта.


Прадстаўнік кампаніі нагадаў, што цягам доўгага часу ў Беларусь бязмытна пастаўлялася каля 18 мільёнаў тон нафты. У 2010 годзе урад Расіі прыняў рашэнне пастаўляць на НПЗ краіны 6 мільёнаў тон бязмытна і яшчэ 6 мільёнаў з мытам. У 2011 годзе зноў вярнуліся да 18 мільёнаў тон без мыта. А сёлета аб’ём паставак узрос да 21,5 мільёна тон. Пры гэтым нафтапрадукты з Беларусі ідуць на экспарт.

У “Транснафце” мяркуюць, што гэтыя 3,5 мільёна тон цалкам можна было б накіраваць у дальняе замежжа, а не ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі