Трэнер ФК "Дынама-Брэст" адгукнуўся на “Юра, сыходзь!”
Юрый Пунтус сышоў з пасады галоўнага трэнера брэстаўчанаў пасля ўчорашняй паразы ад “Нафтана”.
Як паведамлялася раней, брэсцкае “Дынама” пайграла 9 ліпеня камандзе з Наваполацку 1:3.
"Адстаўка наспела даўно. Такой слабай каманды ў Брэсце не было нават у самыя цяжкія часы. Фактычна Юрый Пунтус разваліў каманду, якая змагалася за медалі. Як мы ведаем, сёння “Дынама” займае апошняе месца ў чэмпіянаце Беларусі", — паведаміў Еўрарадыё рэдактар сайту sportbrest.com Алесь Ляўчук.
Адметна, што апошнія гульні каманды заўзятары суправаджалі крыкамі: "Юра, сыходзь!"
Фота: football.by