У амерыканскім штаце Невада моцныя лясныя пажары

Агонь распаўсюджваецца на ўсё большыя тэрыторыі, полымем ахоплена ўжо болей за 800 гектараў. Адзін чалавек загінуў, 16 трапілі ў лякарню. Адзін з пажарных атрымаў сур’ёзныя апёкі. Згарэла болей за 25 дамоў, тысячы жыхароў штата засталіся без электрычнасці.

У некаторых раёнах агонь удалося лакалізаваць, бо пайшоў снег. Аднак у іншых мясцінах вецер з хуткасцю ў 97 кіламетраў на гадзіну нясе полымя далей і да таго ж перашкаджае верталётам пажарнай службы ўзняцца ў паветра, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі