У бальніцы Сінгапура памёр прэзідэнт Бангладэш, Лукашэнка спачувае
84-гадовы Зілур Рахман на працягу 11 дзён змагаўся з хваробай.
Аб прычынах смерці прэзідэнта нічога не паведамляецца, адзначае БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка з гэтай нагоды накіраваў спачуванне спікеру Нацыянальнай асамблеі Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду.
Нагадаем, кіраўнік Беларусі цяпер знаходзіцца ў Сінгапуры з дзяржаўным візітам. На 21 сакавіка ў яго запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам гэтай краіны.
Лукашэнка кіраўніцы кампаніі ў Сінгапуры: Прыехаў на край свету (фота)
Фота — snnbd.com