У Беларусь не пусцілі прадстаўніцу Amnesty International
Беларускія ўлады адмовілі ў візе супрацоўніцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Хізэр Макгіл.
Amnesty International пачала высвятляць прычыны адмовы ў выдачы візы, піша "Хартыя'97". У прыватнасці, генеральны сакратар арганізацыі Саліл Шэцці звярнуўся да міністра замежных справаў Беларусі, а таксама ў амбасаду нашай краіны ў Вялікабрытаніі, аднак адказу не атрымаў.
Праваабарончая арганізацыя мяркуе, што Макгіл не пускаюць у Беларусь з палітычных прычынаў.
Фота — europalibera.org