У Беларусь прыляцеў новы амбасадар Вялікабрытаніі
Брус Бакнэл быў прызначаны на гэтую пасаду ў студзені 2012 года.
Папярэдні амбасадар Вялікабрытаніі Розмары Томас працавала ў беларускай сталіцы ад верасня 2009 года. БелаПАН паведамляе, што Брус Бакнэл з'яўляецца кар'ерным дыпламатам, раней працаваў у брытанскіх амбасадах у Іарданіі, Італіі і Іспаніі.