У беларусаў “крызіс шлюбу” пачынаецца праз 5 год сумеснага жыцця?

Такую статыстыку падае Фонд ААН у галіне народанасельніцтва. Паводле экспертаў арганізацыі, беларусы ва ўзросте 25-34 год часцей за іншых развітваюцца са сваімі сужэнцамі. Пры гэтым вясковыя сем’і больш трывалыя за гарадскія. Так, у 2010 годзе на 1 тысячу гараджанаў прыпадала 4,5 развода, а сярод вяскоўцаў гэты паказнік быў значна ніжэйшым — 2,1 развода.

Зрэшты, колькасць афіцыйных сямейных саюзаў у Беларусі ўсё ж павялічваецца. Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэту, летась у краіне зарэгістравалі 77 тысяч шлюбаў, гэта амаль на чвэрць болей, чым у 2009 годзе. Гэтакая ж тэндэнцыя захоўваецца і сёлета, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі