У Беларусі не працуе сайт для анлайн петыцый Change.org
Апошнім часам на старонцы вёўся збор подпісаў за вызваленне Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава.
Старонка Change.org недаступная з Беларусі 12 жніўня, між іншым праз замежныя проксі сайт адчынецца без праблем.
"Тое, што нас заблакавалі ў Беларусі — сведчанне эфектыўнасці анлайн петыцый і значнасці нашай працы. Наша галоўная задача — даць людзям у Беларусі і ў іншых краінах рэсурсы і інструменты, якія дазваляюць ім публічна заяўляць аб несправядлівасці і праблемах, якія іх хвалююць, а таксама арганізоўвацца разам для іх вырашэння", — кажа Зміцер Савелаў, каардынатар кампаній Change.org па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
У Беларусі праз Change.org дзейнічаюць не ўпершыню. Спачатку Любоў Кавалёва збірала подпісы супраць смяротнага пакарання, падпісаліся 67 тысяч чалавек, зорка міжнароднага хакея Пётр Шцясны разам з Ірынай Багданавай збіралі подпісы за перанос ЧС па хакеі ў 2014 годзе з Беларусі — 17500 подпісаў. Пад петыцыяй аб неабходнасці расследавання справы аб птушанятах бакланаў падпісаліся 16 тысяч карыстальнікаў. Апошнюю петыцыю з патрабаваннем вызваліць Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава падтрымалі ўжо больш за 1200 чалавек.