У Беластоку згарэў беларускі аўтамабіль (фота, відэа)
30 траўня на вуліцы Баранавіцкай у Беластоку загарэўся Audi 80 з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Кіроўца паспеў выскачыць з аўтамабіля ў апошні момант, паведамляе Kurier Poranny.
Агонь не спалохаў звычайных мінакоў, якія падыходзілі да аўтамабіля і фатаграфавалі яго. Побач таксама спакойна праязджалі цыстэрны з палівам. Праз некаторы час кіроўца аўтамабіля пачаў яго беспаспяхова тушыць. На дапамогу беларусу прыехалі ратавальнікі, якія і патушылі Audi. Аднак выратаваць аўтамабіль не атрымалася.