У Берліне пад’езд з кватэрамі рамантуюць тыдзень, а дом у Мінску — 2 гады

Хелерсдорф знаходзіцца на ўсходзе Берліна, ад цэнтру хвілінаў 40 на метро, калі хутка прыйдзе цягнік. У часы ГДР тут будаваліся тыповыя спальныя дамы, а раён лічыўся пабрацімым з Партызанскім раёнам Мінска.

Зараз дамы перарабілі, расказвае Ральф Протц — кіраўнік кампетэнтнага цэнтра Гросзідлунген, які займаецца рамонтам і добраўпарадкаваннем.

Ральф Протц: “Была агульная стратэгія ў межах Берліна, каб саніраваць 270 тысяч жылых кватэр на тэрыторыі горада”.


Дамы ў раёне Хелерсдорфа

На такі рамонт пайшло 8 мільярдаў еўра. Нятанна! Кіруемся глядзець гэтую санацыю на прыкладзе некалькіх дворыкаў у Хелерсдорфе.

Машын няма, у дворыках растуць кветкі нават на дамах. За гэтым сочаць камунальнікі. Людзей у дварах не відаць — пэўна, на працы. Жыллё тут каштуе 1200 еўра за квадратны метр. Кіруемся глядзець такую кватэру.

Сумесны санвузел, шклопакеты на вокнах, вялікая зала — карацей, звычайны еўрарамонт, віп-жыллём такую кватэру не назавеш.

Кватэра ў Хелерсдорфе

Параўноўваем берлінскі раён з Партызанскім “брацікам”. У дворыку 8-га дома па вуліцы Казлова дрэвы, кусты і кветкі жыхароў на вокнах. На сценах дома заўважныя падцёкі і расколіны. Капітальнага рамонту з паляпшэннем жыллёвых умоваў тут не было больш за 20 гадоў, прыгадвае пенсіянерка Антаніна Дзмітрыеўна.

Дворык па вуліцы Казлова, Партызанскі раён

Антаніна Дзмітрыеўна: “Ужо мусяць хутка рабіць капітальны рамонт. Ён жа раз на 25 гадоў робіцца. Увесну вось хмызнякі пасадзілі, сочаць”.

За жылплошчу ў месяц яна плаціць 130 тысяч рублёў. У Берліне выходзіць да 400 еўра на месяц.

Кватэра тут каштуе ад 1 тысячы да 2 тысяч долараў за метр, расказваюць Еўрарадыё ў рыэлтарскай кампаніі “Твая сталіца”.

“Кошт квадратнага метра ад 1300 да 2500 тысяч долараў — гэта з добрым рамонтам, на добрай пляцоўцы. Гэта "сталінка". "Хрушчоўка" ў раёне 1 тысячы квадратны метр”.

Набліжаемся да берлінскіх коштаў. Там, нагадаю, 1300 еўра…

У дворыку  дома па Казлова заўважаю рабочых. Робяць капітальны рамонт з… 2010 года. Наракаюць на дрэнныя перагародкі старога дома і абяцаюць хутка закончыць. У гэты момант у Партызанскім раёне на рамонце 14 дамоў.

Рамонт з паляпшэннем жыллёвых умоваў

“Перапланіроўка не робіцца, дзесьці прадугледжана аддзелка памяшкання ў кватэрах, дзесьці — не. З наступнага году ў мэтах эканоміі аддзелка не прадугледжана. Капітальны рамонт — гэта рамонт жылога дома, а не памяшканняў. У сярэднім пяціпавярховік робіцца год. Дрэвы ў двары не садзяцца. Зараз эканомія бюджэту мінімум: лаўкі, сметніцы і якая-небудзь арэліна для дзяцей”, — даводзяць у адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска.

У Берліне ў санацыю ўваходзіць рамонт кватэр. Адзін пад’езд робіцца цягам... тыдня. Падчас капітальнага рамонту ў Беларусі камунікацыі ў адной кватэры могуць мяняць некалькі дзён.

Дворык у Хелерсдорфе

Прыбіральня для сабак

Мінскі дворык на Казлова

Фота 1: Злева мінскі дворык, справа берлінскі

Фота - Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі