У Брэсце плануецца акцыя салідарнасці
У Брэсцкі гарвыканкам сёння пададзеная заяўка на правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў і іх сем'яў.
Заяўнікі — сябра нацыянальнага камітэта АГП Уладзімір Вуек і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі — плануюць правесці акцыю 19 сакавіка на тэрыторыі стадыёна "Лакаматыў". Гэта адзінае месца, адведзенае мясцовымі ўладамі для такіх мерапрыемстваў.
"На адмысловых планшэтах мы хочам размясціць інфармацыйныя матэрыялы аб падзеях на плошчы 19 снежня ў Мінску і палітвязнях, у тым ліку пра Ўладзіміра Някляева, у выбарчым штабе якога мы працавалі на прэзідэнцкіх выбарах", — сказаў Вуек БелаПАН.