У Брэсце рыхтуюцца сустрэць “Новы 1863 год”

На офісе арганізацыі пройдзе імпрэза, прысвечаная паўстанню Кастуся Каліноўскага. Сябры “Дзедзіча” запрашаюць усіх жадаючых сустрэць Новы год ў адпаведным нацыянальным стылі.

Пра мерапрыемства Еўрарадыё распавёў яе галоўны арганізатар — дырэктар “Дзедзіча” Зміцер Шыманскі:

Шыманскі: “Паколькі 2013 год — гэта 150 гадоў з моманту паўстання Кастуся Каліноўскага, селетняя сустрэча Новага году будзе ў нас пад назвай “З Новым 1863 годам!”. Гэта будзе тэматычная вечарына, прысвечаная падзеям тых часоў. Адпаведна, будзе нацыянальная кухня і напоі. Мы чакаем, што ўдзельнікі імпрэзы прыйдуць у касцюмах той эпохі ці хаця б з элементамі строяў”.

Як адзначыў Шыманскі, у перспектыве падобныя святкаванні “Дзедзіч” плануе ладзіць у вёсцы Залессе Камянецкага раёну. Менавіта там сябры арганізацыі будуюць дом “Еўрапейскіх сустрэч”.

Далучыцца да мерапрыемства можна праз суполку Вконтакте.

Фота — arkushy.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі