У Брэсце "Дабрыня" дапамагла беспрытульным жывёлам адшукаць гаспадароў

Акцыя адбылася ў кінатэатры"1 мая". На ей кожны ахвотны мог прытуліць бяздомных шчанят і кацянят, якім напярэдадні па ініцыятыве валанцёраў былі зроблены прывіўкі ад шаленства. Тым, хто не меў магчымасць узяць жывёл дадому, было прапанавана зрабіць ахвяраванні ў фонд кампаніі.  Як паведамілі арганізатары, за некалькі гадзін правядзення мерапрыемства дах над галавою атрымалі больш за 30 братоў нашых меншых.
Нагадаем, што валанцёрская арганізацыя “Дабрыня” з'яўляецца ініцыятарам стварэння прытулку для беспрытульных жывёл у Брэсце. У яго падтрымку працягваецца збор подпісаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі