У цэнтры Мінска Volvo збіла байкера (фота)

Байкер перасякаў галоўны праспект сталіцы па вуліцы Леніна. Матацыкл (з нумарамі пятага рэгіёна ― Мінская вобласць) амаль праскочыў скрыжаванне, але з крайняй правай паласы крануўся легкавік. У выніку сутыкнення байкер апынуўся на зямлі, а ў Volvo пабітая фара і адарваны бампер.

 

Супрацоўнікі ДАІ, што прыбылі на месца здарэння, каментаваць сітуацыю не сталі. Па словах доктара з “хуткай”, у матацыкліста пашкоджаная нага, ёсць прыкметы траўматычнага шоку.

Байкер ― мужчына гадоў сарака, з даўгімі валасамі, што ўжо пачалі сівець, і татуіроўкамі на руках. У аварыі ён разбіў сотавы тэлефон. Каб ён змог паведаміць сваякам і сябрам пра здарэнне, тэлефон яму пазычыў адзін з супрацоўнікаў ДАІ.

 

 

 

 

 

 

Фота: Павел Свярдлоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі