У Чэрыкаве разбурылі будынак канца XVIII стагоддзя
Гэта быў самы стары будынак гарадка. Краязнаўцы наракаюць, што яго разбурылі хутка і без грамадскага абмеркавання.
У сваю чаргу, улада кажа, што дом быў аварыйны.
Як кажа краязнаўца Сямён Панізоўцаў, тры гады будынак пуставаў. Калі краязнаўца даведаўся, што дому пагражае небяспека, то паспрабаваў яго выратаваць, але не паспеў, канстатуе Радыё "Свабода". Па словах Панізоўцава, у доме была пашкоджаная толькі столь, а сцены метровай таўшчыні маглі стаяць яшчэ доўга.
У Чэрыкаўскім райвыканкаме заяўляюць, што знеслі будынак у адпаведнасці з законам. Да таго, ж, ён не быў унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Так выглядаў будынак да зносу.
Фота — svaboda.org