У Чырвоным Двары выступіць Дзіма Ску і іншыя мінімалісты
Канцэрт пройдзе ў бліжэйшую нядзелю.
5 жніўня ў модным цяпер Чырвоным Двары, што знаходзіцца на вуліцы Рэвалюцыйнай, 7, адбудзецца незвычайны канцэрт. Незвычайны таму, што на ім выступяць вядомыя і не вельмі вядомыя беларускія мінімалісты – дызайнер Дзіма Ску, Іван Пачывалаў з гурта “Некоторое отсутствие пуговиц”, мастак-музыка Аляксей Несцераў з гурта “Не курить” і Лёша Талстоў, які сыграе песні замежных кампазітараў. А магчыма, нават праект П-ЦЦ-П вернецца для такой справы з адпачынку. Арганізатар Філіп Марозаў чакае, што імпрэза збярэ цікавых людзей горада Мінска.
Філіп Марозаў: “Прыйдзе свядомая моладзь, якая цікавіцца музыкай, кіно і якая сама нешта стварае”.
Дарэчы, Чырвоны Дворык ужо вядомы сваімі кінапаказамі на адкрытым паветры і першай “Сушкай”. Уваход на канцэрт бясплатны. Больш інфармацыі пра падзею шукайце тут:vk.com/event41349123