У Глыбокім з продажу знік кефір (фота)

І гэта прытым, што ў Глыбокім ёсць буйны малочна-кансервавы камбінат.

Цяпер у продажы з’явіўся кефірны прадукт тлустасцю 3,6%. На пытанне, чым ён адрозніваецца ад звычайнага кефіру, супрацоўніца камбінату патлумачыла, што амаль нічым — хіба што ў яго тлустасць не 3,2%, а 3,6%. Гэта дае вытворцу права ставіць на яго свабодную цану, каб не працаваць сабе ва ўбытак.

У продаж паступіла таксама малако тлустасцю 3,9%, якое таксама не ўваходзіць у сацыяльна значныя тавары. Дарэчы, упакоўкі гэтага малака і кефірнага напою “пахудзелі” на 200 мл — замест прывычных 1000 мл прадаюцца пакеты па 800 мл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі