У Гомелі прадаюць свежыя торты з цвіллю (фота)

Нягледзячы на тое, што дата вытворчасці пазначана як 4 лютага, у сярэдзіне амаль толькі завезенага торта добра назіраецца цвіль. Прыдатнасць на скрынцы з-пад вырабу абмежавана 72 гадзінамі, якія яшчэ і не паспелі дайсці да паловы свайго часа.

Каштаваў такі незвычайны ласунак амаль 60 тысяч за 800 грамаў і быў выраблены на адной з гомельскіх пякарняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі