У Гомелі праходзіць выстава работ жанчын-зняволеных (фота)
Экспазіцыю можна пабачыць у карціннай галерэі імя Гаўрыіла Вашчанкі.
Мерапрыемства праводзіцца ў межах шматгадовай сацыяльнай праграмы галерэі “Дарога ў свет мастацтва”. На выставе можна пабачыць некалькі дзясяткаў прыкладаў творчасці жанчын, якія на дадзены момант знаходзяцца за кратамі — адбываюць пакаранне ў выпраўленчай калоніі.