У Гомелі праходзяць спаборніцтвы па ловах рыбы (фота)
Трыццаць рыбакоў з чатырох гарадоў Беларусі прынялі ўдзел у “Кубку Гомеля”.
Пятнаццаць каманд, у кожнай з якіх па два рыбакі, з Гомеля, Мінска, Магілёва і Гродна цягам выходных на гомельскай узбярэжнай Сожа будуць вызначаць наймацнейшую па спартовай рыбнай лоўлі. Пераможцамі будуць тыя спартоўцы, каманда якіх па выніках двух тураў назбірае самы важкі ўлоў. Апроч камандных узнагарод асобны прыз чакае і ўдзельніка, які зловіць самую буйную рыбу.
Тыя ж гамяльчане, якія не ўдзельнічалі ў спаборніцтве, або назіралі за спартоўцамі з гаўбца набярэжнай, або крыху далей ад месца конкурса самі вудзілі рыбу.
Арганізатарам мерапрыемства, якое праходзіць у абласным цэнтры ў чацвёрты раз, выступіў “Гомельскі рыбалоўны клуб”.