У Гомелі прайшла сустрэча памяці, прысвечаная паэтэсе Таццяне Сапач

Сустрэчу, прысвечаную загінулай беларускай паэтэсе і журналістцы Таццяне Сапач, наведалі вучні дзявятых і адзінаццатых класаў гімназіі, педагогі і сябры Сапач. Таксама на мерапрыемства былі запрошаны члены гомельскай краязнаўчай маладзёжнай арганізацыі "Талака". У канцы 1980-х Сапач жыла ў Гомелі і была адным з заснавальнікаў арганізацыі.

Цярэшчанка расказала гімназістам аб творчасці сяброўкі, як журналісцкай дзейнасці, аб тым, што кватэра Таццяны Сапач і яе мужа Сяргея Дубаўца была для многіх гамяльчан цэнтрам зносінаў і прыстанішчам у цяжкія хвіліны. Вучні прачыталі вершы паэтэсы, паведамляе БелаПАН.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі