У Гродне 24-25 чэрвеня пройдзе міжнародны фестываль джазу

Джазмэны прадставяць публіцы традыцыйны джаз і яго сучасныя плыні: фанк, свінг, фьюжн, авангард ды іншыя. Фестываль адкрые юбілейны канцэрт аркестра Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова і з удзелам вядомых беларускіх выканаўцаў — Валерыя Дайнэка, Аляксандра Кацікава, Валерыя Скаражонка, Дзмітрыя Крэндзеля ды іншых.

У другі музычны вечар выступяць беларускія і польскія джазмэны. У праграме — майстар-класы па танцах свінг, хастл, сальса, а таксама бодзі-арт, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі