У Гродне пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з грузавіком
Аварыя адбылася 18 лютага а 6.40. На шчасце, ахвяраў не было.
Кіроўца гружанай фуры “Рэно” на павароце не прапусціў аўтобус і той урэзаўся ў грузавік. Пасажыраў у аўтобусе яшчэ не было, таму ніхто, апроч кіроўцы, не пацярпеў. Мужчына апынуўся заблакаваным у кабіне, вызвалялі яго супрацоўнікі МНС пры дапамозе спецтэхнікі. Затым кіроўцу аўтобуса даставілі ў лякарню з адкрытым пераломам нагі, інфармуе ДАІ Гродна.