У Гродне з’явіцца скульптура аленя святога Губерта

Акрамя гэтага, межы старога горада хочуць пазначыць архітэктурнымі знакамі, паведамляе "Вячэрні Гродна" са спасылкай на начальніка Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага. Не выключана, што ў бліжэйшы час правядуць конкурс на праекты скульптур.

Нагадаем, што алень святога Губерта з’яўляецца адным з сімвалаў горада над Нёманам. Менавіта яго выява размяшчаецца на гербе Гродна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі