У кіеўскім метро абвясцілі эвакуацыю з-за скрынкі са смеццем
Такая звышпільнасць наўпрост вынікае з тэракту на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску.
Падазроны пакет, знойдзены сёння ўвечары на станцыі кіеўскага метро "Універсітэт", не ўяўляе ніякай пагрозы, паведаміла РІА Новости кіраўнік прэс-службы СБ Украіны Марына Астапенка.
"Усё скончылася. Няма ніякай небяспекі. Гэта выявіўся пакет, у якім было смецце, мабільны тэлефон", — сказала яна.
Цераз выяўленне падазронага пакета пасажыраў эвакуявалі, а станцыю часова зачынілі. На месца выехала кіраўніцтва кіеўскай міліцыі.
Супрацоўнікі выбухатэхнічнай лабараторыі ўжо пакінулі станцыю, з'ехалі і карэты "хуткай дапамогі”. На іншых прыпынках кіеўскага метрапалітэна аб'яўляюць, што станцыя "Універсітэт" зачынена на ўваход і выхад.