У Камянецкім раёне разбураецца ўнікальны вадзяны млын (фота)

Млын стаіць у вёсцы Воўчын на рацэ Пульва. Меркавана, ён пабудаваны ў XVII стагоддзі. Будынак трохпавярховы, першы паверх мураваны, два верхнія драўляныя. У будынку павыдзіраныя вокны і дзверы, парушаны дах. Перад млыном ляжыць жоран. Мясцовы жыхар Артур сказаў:

“З будынкам нібыта нічога рабіць не будуць. А жоран на продаж выстаўлены. Было два. Адзін прадалі нейкаму калекцыянеру”.

Сума продажу невядомая. А ў млыне ж можна было б зрабіць музей  прамысловасці, кажа Артур.

Да новай аб’язной шашы вакол Белавежскай пушчы, якую зрабілі дзеля турыстаў, адсюль якіх 20 кіламетраў.  Непадалёк рэшткі палацавага ансамбля, дзе нарадзіўся і быў пахаваны апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У кіламетры фальварак Грымяча  ХV  стагоддзя з сядзібным домам, вінакурняй і паркам рэдкіх дрэваў.

Між тым у гэтай сама вёсцы ёсць прыклад больш дбайнага стаўлення да спадчыны. На польскія сродкі рэстаўруецца касцёл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі