У Касцюковічах адбыўся выбух на Беларускім цэментавым заводзе

Як паведамляе БелаПАН, выбух адбыўся 4 кастрычніка каля 16 гадзін з-за выхлапу адпрацаваных газаў у печы. Была разбурана абшыўка і агараджвальныя канструкцыі.

Ад выбуху цяжкія пашкоджанні атрымаў 22-гадовы рабочы заводу. Яго завезлі ў Касцюковіцкі раённы шпіталь, але прыблізна праз дзве гадзіны ён сканаў.

Праверкай інцыдэнту займаецца спецыяльная камісія. У пракуратуры крымінальную справу пакуль не пачыналі. Дарэчы, сёлета гэта другі выпадак смерці чалавека на Беларускім цэментавым заводзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі