У кіраўніка гродзенскай суполкі Партыі БНФ прайшоў ператрус

Сам актывіст не змог прысутнічаць пры ператрусе, бо прыйшоў на месца толькі тады, калі ўсё скончылася. У жывым эфіры Еўрарадыё ён адзначыў, што праваахоўнікі мелі ордэр на вобшук, сама працэдура адбывалася з панятымі. Але ж яны не пакінулі ніякага пратакола. У выніку нічога з рэчаў не забралі.

Максім Губарэвіч разам з іншымі сябрамі Партыі БНФ Сержуком Семенюком і Алесем Калітой праходзіць па крымінальнай справе за нібыта збіццё ахоўніка офіснага цэнтру. Ператрус адбываўся менавіта ў межах гэтай справы. Губарэвіч таксама паведаміў, што ў панядзелак яго выклікаюць у міліцыю на вочную стаўку. Ён мае адчуванне, быццам улады прыспешваюць справу, але невядома, якія ў хуткім часе будуць рашэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі