У кватэры Саннікава і Халіп КДБ правёў трэці ператрус
Люцына Бяльзацкая: "Колькі разоў яны тут ужо былі, што яшчэ можна знайсці?"
8 красавіка ў кватэры былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп КДБ правёў чарговы ператрус. Пра гэта Свабодзе паведаміла маці журналісткі Люцына Бяльзацкая.
Паводле Люцыны Бяльзацкай, падчас ператрусу яе і і трохгадовага Даніка ў хаце не было . Аднак раней яму даводзілася прысутнічаць пры такіх дзеяннях супрацоўнікаў КДБ. "Сядзеў не варухнуўшыся, моўчкі", — згадвала Данікава бабуля.
Чым патлумачылі супрацоўнікі КДБ неабходнасць яшчэ аднаго ператрусу ў кватэры Санніква і Халіп, Люцына Бяльзацкая не ведае. 7 красавіка Ірына скончыла азнаямленне са справай, у якой яна фігуруе як арганізатар дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.