У Львове распачаліся ўрачыстасці да гадавіны Слуцкага збройнага чыну (фота)
Арганізаваны яны Беларускім цэнтрам ва Украіне.
Зранку беларусы памаліліся ў царкве і ўсклалі кветкі да магілы Шымона Шыдлоўскага — шляхціча з Віцебска і ўдзельніка паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі.
Таксама адбылася прэс-канферэнцыя кіраўніка Беларускага цэнтра ва Украіне Вячаслава Сіўчыка, намесніка кіраўніка партыі БНФ Ігара Лялькова і мясцовых дэпутатаў.
У праграме святкаванняў запланаваны канцэрт беларускага барда Андрэя Мельнікава на плошчы "Рынак", мітынгі каля помнікаў Тараса Шаўчэнка і Сцяпана Бандэры.
Нагадаем, што Слуцкім збройным чынам называюць спробу ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года.