У Маладзечне за Народны сход пагражаюць “цяжкімі наступствамі”

Дырэктар маладзечанскай швейнай фірмы “Юнона” Уладзімір Іваноў заявіў сваім работнікам,  што ў суботу знаходзіцца на Цэнтральнай плошчы горада ім забаронена. У іншым выпадку яны будуць звольненыя неадкладна, у панядзелак. Многія шчыра здзіўляліся, з чым звязана такая забарона, але ніхто нічога не тлумачыў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Маладзечна, дарэчы, пакуль не ўваходзіў у геаграфію гарадоў, дзе арганізоўваліся Народныя сходы.

На СП “Мінскі мэблевы цэнтр” супрацоўнікам адкрыта не пагражалі, але толькі “намякалі”. У калектыве распаўсюдзілі інфармацыю, што прозвішчы ўсіх, хто з’явіцца на плошчы ў суботу, адразу стануць вядомыя дырэктару.