У Маскоўскім судзе сталіцы судзяць Паўла Вінаградава
Яго вінавацяць у тым, быццам Павел лаяўся матам каля крамы "Базар" на вуліцы Ясеніна. Сведчанні даюць міліцыянты.
Сам Павел паспеў паведаміць сябрам, што з турмы на Акрэсціна яго прывезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе і склалі пратакол затрымання. На судзе ён заявіў, што сведкі хлусяць.
Нагадаем, што актывіст кампаніі "Гавары праўду!" адбыў 10-суткавы арышт за "цацачную акцыю пратэсту". Ён мусіў выйсці на волю ўвечары 2 сакавіка.