У міліцыянера, які загінуў у перастрэлцы, засталіся жонка і сын (фота)
Ігару Іванчыку было ўсяго 37 гадоў.
Прапаршчык працаваў у Маскоўскім РУУС Мінска. Ігара Іванчыка характарызуюць як дасведчанага супрацоўніка. Кажуць, што ён кінуўся абяззбройваць забойцу пасля таго, як быў паранены калега. У Ігара Іванчыка засталася жонка і сын. Зусім нядаўна, у 2011-м годзе, сям’я Іванчыкаў перасялілася ў новую кватэру...
Нагадаем, увечары 8 студзеня жыхар Мінска Мікалай П. застрэліў міліцыянера Ігара Іванчыка і параніў яго напарніка, якія прыехалі па выкліку. Пасля забойца застрэліўся сам. Распачатая крымінальная справа. Праводзіцца праверка.
Фота: Еўрарадыё, сацыяльныя сеткі.