У Мінску асудзілі актывіста кампаніі "Гавары праўду"
Актывіста "Zмены" — моладзевага крыла кампаніі "Гавары праўду" Ягора Віняцкага асудзілі на 10 сутак.
Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве, паведамляе "Хартыя'97". Актывіста затрымалі каля 13.30 у яго дома. Дома ў Віняцкага адбыўся ператрус, міліцыянты забралі нейкую друкаваную прадукцыю.
Таксама стала вядома, што ўвечары АМАП затрымаў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Аляксея Цёплага. Каля станцыі метро "Купалаўская" хлопец раздаваў інфармацыйны бюлетэнь "Хартыя'97".
Фота — ehow.com