У Мінску паказалі “Маналогі вагіны” (ФОТА)

Спектакль прайшоў з аншлагам у Гродне. 14, 17, 19 лютага яго паказалі ў Мінску.

Нагадаю, п’еса “Маналогі вагіны” з’яўляецца часткай сусветнага руху V-Day, паслядоўніцы якога змагаюцца супраць гвалту над жанчынамі. Аўтар п’есы — амерыканская феміністка Іў Энцлер. Спектакль, вядомы ў 53 краінах свету, у Беларусі прайшоў упершыню.  Для рэжысёркі Крысціны Вязоўскай “Маналогі вагіны” — тэатральны дэбют. Трупа акцёраў таксама цалкам аматарская. У спектаклі задзейнічаныя сем дзяўчат, якія расказваюць гісторыі гераінь пра жаночы полавы орган.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі