У Мінску працягваецца дабрачынная акцыя “Другія рукі”
Мэта акцыі, якая пачалася 12 лістапада, — сабраць неўжываныя рэчы ў насельніцтва і перадаць іх малазабяспечаным грамадзянам.
Супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёнаў сталіцы сумесна з валанцёрамі прымаюць ужыванае адзенне ў добрым стане з наступнай дастаўкай яе ў хімчысткі сталіцы. Прымаецца верхняе адзенне (касцюмы, штаны, джэмперы, курткі, паліто, плашчы). Не прымаюцца скураныя вырабы, пальчаткі, цацкі, ніжняя бялізна, шкарпэткі і абутак.
Рэчы будуць перадавацца шматдзетным сем’ям, інвалідам, дзецям-інвалідам, сем’ям, у якіх выхаваннем непаўналетніх дзяцей займаюцца бацькі-інваліды, сем’ям вайскоўцам, загінулых у мірны час, няпоўным сем’ям, самотным пенсіянерам сталіцы, інфармуе БелаПАН.