У Мінску рэканструявалі постаці князёў ВКЛ
Гэта скульптуры ў поўны рост, выкананыя сябрамі Беларускага саюза мастакоў Паўлам Лукам і Юрыем Піскуном.
Вонкавы вобраз Вітаўта адноўлены на падставе выявы з асабістай пячаткі князя, мініяцюры на прастоле пачатку XVI стагоддзя і гравюры з кнігі Гваньіні 1578 года.
За аснову пры рэканструкцыі постаці Ягайлы была ўзятая пластыка надмагілля караля. Касцюм узноўлены дзякуючы выяве з абраза “Пакаленне трох каралёў”. Пабачыць скульптуры можна ў Нацыянальным гістарычным музеі.