У Мінску сёння абмяркуюць вызваленне палітвязняў
Ініцыятарамі мерапрыемства з’яўляюцца грамадзянская кампанія “Гавары праўду” і Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Удзел у круглым стале возьмуць прадстаўнікі палітычных і грамадзкіх арганізацый, праваабаронцы. Плануецца, што будуць прысутнічаць і сваякі палітвязняў. Пачатак мерапрыемства ў 15.00 па адрасе Карла Маркса, 21/21.
Нагадаем, што на дадзены момант у беларускіх утрмах знаходзіцца 11 асобаў,якіх беларускія праваабаронцы прызнаюць палітычнымі зняволенымі.