У Мінску стартуе юніёрскі чэмпіянат свету па фігурным катанні

У спаборніцтвах прымуць удзел лепшыя спартсмены-юніёры з 52 краін свету. У першыя два дні пройдзе кваліфікацыя, а ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату запланаванае на 29 лютага.

Нагадаем, што праз юніёрскі чэмпіянат свету па фігурным катанні мінскае "Дынама" вымушанае правесці два матчы плэй-оф Кубка Гагарына 3 і 4 сакавіка ў Бабруйску. Усе спробы "адваяваць" "Мінск-Арэну" аказаліся марныя — міжнародны саюз канькабежцаў быў згодны праводзіць чэмпіянат толькі на ёй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі