У Мінску ўручаныя прэміі "Люблю Беларусь"
Цырымонія прайшла ў аўторак увечары ў памяшканні ПЭН-Цэнтру. ФОТАРЭПАРТАЖ
Нагадаем, прэмія заснаваная "Маладым фронтам" і ўручаецца ўжо трэці раз. Сёння былі агучаныя пераможцы ў васьмі намінацыях. У намінацыі "Палітыка" перамог Вячаслаў Дзіянаў, адзін з арганізатараў "рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі". Адзін з лідараў аўтамабілістаў Арцём Шаркоў быў адзначаны ў намінацыі "Грамадская дзейнасць". Намесніца галоўнага рэдактара "Народнай волі" Марына Коктыш — у намінацыі "Журналістыка", рэкламшчыца Юлія Ляшкевіч — "Культура", Ігар Случак з Гомеля — "Беларусізацыя", Ігар Жукоўскі — "Спорт" (папулярызацыя беларускай мовы ў спорце, пасмяротна), усе беларускія палітвязні (цяперашнія і былыя) — "Змагар году". У намінацыі "Pro-Belarus" адзначылі Рамана Бязсмертнага, былога амбасадара Ўкраіны ў Беларусі (за адстойванне дэмакратыі ў Беларусі).
Адзначым, што за некалькі гадзінаў да пачатку мерапрыемства быў затрыманы адзін з арганізатараў Іван Шыла.
Ігар Случак
Марына Коктыш
Юлія Ляшкевіч
Прэмію атрымлівае Арцём Шаркоў
На ўручэнне прэміі завітаў Аляксандр Фядута
Міхась Пашкевіч (у цэнтры), мінулагодні намінант