У Мінску з'явіліся чырвона-зялёныя білборды "Победа в наших руках"
У Мінгарвыканкаме не ведаюць, хто распрацоўваў такі плакат, а ў Цэнтрвыбаркаме ўпэўненыя, што гэта рэклама выбараў, а не канкрэтнага кандыдата.
У Мінску непадалёк ад “Дружнай” з’явіўся незвычайны выбарчы плакат. На
чырвона-зялёным фоне напісаная дата выбараў, поруч стаіць хлопец, твару
нябачна. Пад выявай маладога чалавека напісана чырвона-зялёнымі літарамі
“Победа в наших руках”, а на грудзях хлопца — “Победа в наших сердцах”.
Білборд, дзе размешчаны плакат, належыць прыватнаму агенцтву.
Яго змест тлумачыцца нядаўняй ініцыятывай Мінгарвыканкама аб
размяшчэнні 50% сацыяльнай рэкламы на сталічных білбордах. Пра гэта
Еўрарадыё паведамілі ў агенцтве, якому належыць рэкламны шчыт.
Супрацоўніца агенцтва: “Вельмі
шмат плакатаў зараз заклеена "сацыялкай". Гэта паводле загаду горада.
Ідзе ад горада, гэта не кліент. Сацыяльная рэклама працягнецца да 20
снежня”.
Пасля выбараў агенцтва зноў будзе прадаваць плошчу білбордаў кліентам, дадала супрацоўніца.
У
Цэнтравыбаркаме кажуць, што плакат рэкламуе выбары, а не канкрэтнага
кандыдата. Маўляў, такі білборд мог размясціць кожны прэтэндэнт на
пасаду прэзідэнта, распавёў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Мікалай Лазавік: “Гэта
інфармацыя пра выбары. Тут няма агітацыі за канкрэтнага кандыдата. Гэта
можа і Лукашэнка сказаць, і Статкевіч, і Саннікаў, і Ус. Гэта
інфарматыўны плакат”.
У свой час на мінулых выбарах быў слоган “За Беларусь”, нагадвае спадар Лазавік.
Мікалай Лазавік: “Гэта
ледзь не БНФаўскі дэвіз “Жыве Беларусь!” А прыпісваць, што гэта
агітацыя за дзеючага прэзідэнта, — таксама няправільна. Хаця некаторыя
лічылі, што менавіта гэты плакат агітуе за дзеючага прэзідэнта. Пры
пэўнай долі фантазіі можна і так падумаць”.
Дарэчы, у Мінгарвыканкаме карэспандэнту Еўрарадыё так і не ўдалося знайсці чалавека, які займаўся распрацоўкай плакатаў