У Нігерыі ў авіякатастрофе загінулі 153 чалавекі, ніхто не выжыў
Пасажырскі самалёт упаў на жылы квартал Лагаса адразу пасля ўзлёту.
Як паведамляе ИТАР-ТАСС, ахвяры могуць быць і сярод тых, хто быў на зямлі — самалёт пратараніў краму мэблі і некалькі жылых будынкаў.
РІА "Новости" інфармуе пра аднаго загінулага пад абломкамі будынкаў. Агулам у раёне падзення самалёта жылі 40 чалавек.
Уначы нігерыйскія СМІ апублікавалі папярэдні (і, відавочна, няпоўны) спіс з прозвішчамі загінулых, у якім 136 прозвішчаў, сярод якіх ёсць і прозвішчы еўрапейскага паходжання.
Фота — EPA/ИТАР-ТАСС