У ноч на 17 чэрвеня на Зямлі была магнітная бура

Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на цэнтр прагнозу касмічнага надвор’я Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША. Апроч таго, спадарожнікі зафіксавалі ўзрастанне плыні пратонаў каля нашай планеты, аднак яна не павялічылася да небяспечнага для касмічных апаратаў узроўню.

Магнітныя буры часам прыводзяць да збояў у працы электраабсталявання, перабояў з радыёсувяззю і на электрычных сетках. Таксама геамагнітныя ўзрушэнні ўплываюць на жыццядзейнасць і здароўе людзей. Часта ў дні такіх бур адбываецца вялікая колькасць дарожных здарэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі