У Пінск завітаў “дэсант” з двух міністраў і аднаго віцэ-прэм’ера
У сталіцу Палесся прыехалі намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, міністр абароны Юрый Жадобін і міністар сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы.
Вялікія чыноўнікі раз'ехаліся па прадпрыемствах гораду. Там яны даводзілі працоўным: абраны курс развіцця дзяржавы правільны. Пры гэтым на сустрэчы ў пінскім аўтобусным парку было заяўлена пра магчымае падвышэнне кошту праезду ў гарадскім транспарце з 1 ліпеня на 100 рублёў, паведамляе тэлекампанія “Вараг”.