У Пінску далучыліся да Года веры

У Пінскім касцёле Унебаўзяцця Панны Марыі адбылася ўрачыстая імша з нагоды абвешчанага каталіцкім касцёлам Года веры, які праходзіць па ўсім свеце з 11 кастрычніка 2012 года па 24 лістапада 2013 года.

“Недахоп веры, занядбанне рэлігійных практык не аднойчы прыводзіла ў гісторыі да катастрафічных з'яваў, такіх як войны, крывавыя рэвалюцыі, міжнацыянальныя канфлікты і пашырэнні дэмаралізатарскіх уплываў у грамадстве…” — адзначыў у сваёй прамове дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Якім чынам можна атрымаць поўны адпуст грахоў можна даведацца з Распараджэння, якое выдаў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі