У Польшчы беларускі аўтамабіль сутыкнуўся з мікрааўтобусам (фота)
Пасля лабавога сутыкнення аўтамабіляў усе пасажыры засталіся жывымі.
Аднак дваім з чатырох пасажыраў легкавіка Toyota, за рулём якога быў беларус, прыйшлося адправіцца ў лякарню, паведамляе Kurier Poranny.
Выпадак адбыўся ў Падляшскім ваяводстве. Toyota з пасажырамі накіроўвалася на памежны польска-беларускі пераход Кузніца. Экспертыза паказала, што 27-гадовы беларускі кіроўца і кіроўца мікрааўтобуса былі цвярозымі.
Абставіны справы высвятляе паліцыя ў Кузніцы.