У Польшчы перад рэзідэнцыяй прэм'ера — намётавае мястэчка
Яго ўдзельнікі пратэстуюць супраць павышэння пенсійнага ўзросту.
Арганізатарам такой формы пратэсту выступіў прафсаюз "Салідарнасць". У пятніцу плануецца перанесці намётавае мястэчка пад Сейм, перадае tvn24.pl. Яго ўдзельнікі хочуць дапільнаваць, каб дэпутаты Сейма абмеркавалі прапанову "Салідарнасці" і вынеслі праект пенсійнай рэформы на рэферэндум.
"Салідарнасць" сабрала каля двух мільёнаў подпісаў пад патрабаваннем рэферэндуму. Між тым прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск ужо заявіў пра сваю нязгоду на рэферэндум. У той жа час іншыя палітыкі заяўляюць пра намер далучыцца да намётавага мястэчка. У прыватнасці, такі намер выказаў кіраўнік партыі "Права і Справядлівасць" Яраслаў Качынскі.
Згодна з прапановай ураду з 2013 года пенсійны ўзрост кожныя чатыры месяцы мусіў павышацца на 1 месяц. Іншымі словамі, кожны год ён павышаўся б на тры месяцы.