Румыны кажуць у Лондане, што граф Дракула — сваяк прынца Чарльза
На турыстычнай выставе World Travel Market у Лондане наведвальнікам прапануюць брашуру, у якой распавядаецца пра сваяцтва брытанскага прынца і ваяводы.
Як вядома, Улад III Цепеш, які валадарыў сярэдневечным княствам Валахія, з-за сваёй жортскасці стаў правобразам вядомага літаратурнага і кінаперсанажа — "графа Дракулы".
РІА "Новости" адзначае, што выдала брашуру Нацыянальнае турыстычнае бюро Румыніі. На румынскім стэндзе на лонданскай выставе таксама паказваюць відэаролік, у якім сам Чарльз, смеючыся, распавядае пра свае сімпатыі да Румыніі.
"Трансільванія ў мяне ў крыві. Генеалагічная сувязь паказвае, што я паходжу ад Улада Цепеша, таму я часткова належу гэтай краіне", — расказваў прынц у інтэрв'ю аднаму са спадарожнікавых тэлеканалаў Румыніі.
Дарэчы, прынц Чарльз у 2006 годзе купіў ферму ў Трансільваніі.