У Слоніме міліцыянты збілі нагамі актывістку БХД

Як паведамляе прэс-служба БХД, міліцыянты затрымалі актывістку па дарозе дадому і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У ізалятары з Вольгі здзекваліся, ставілі ў позу "ластаўкі", кідалі на падлогу, білі нагамі і гэтак далей.

Таксама на актывістку склалі пратакол — за нібыта здзейсненае ёю парушэнне. Аднак яна яго не падпісала, таму нават не ведае, у чым яе вінавацяць.

Пансевіч зняла нанесеныя ёй у міліцыі пабоі і накіравала скаргу ў пракуратуру. Адтуль скаргу перанакіравалі ў Следчы камітэт. Аднак у Следчым камітэце злачынства ў дзеяннях міліцыянтаў не знайшлі. Цяпер абскарджванне з пракуратуры разглядае адддзел следчай бяспекі. Зараз Вольга Пансевіч чакае адказу адтуль.

У аўторак, 5 чэрвеня, у Слоніме пачнецца судовы працэс, пачаты міліцыянтамі супраць Пансевіч пасля яе затрымання.

Фота — job-sbu.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі